Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

свіль, ‑і, ж.

Спец.

1. Пакручастае, хвалепадобнае размяшчэнне валокнаў у драўніне. // Месца на дрэве з такім размяшчэннем валокнаў.

2. Хвалістая праслойка, палоска ў шкле, кераміцы.

свілява́тасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць свіляватага; наяўнасць свілей. Свіляватасць драўніны.

свілява́ты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Са свіллю; з касымі слаямі; касаслойны. Свіляватая бяроза.

свіна...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «свіння», напрыклад: свінаматка, свінагадоўля, свінапас; б) слову «свінагадоўчы», напрыклад: свінаферма, свінасаўгас.

свінабо́й, ‑я, м.

Чалавек, які забівае, рэжа свіней. Свінабой са сваёю жонкай, наваліўшы свінінаю ручную цялежку, гатовыя рушыць у дарогу на рынак, запыняюцца. Колас.

свінава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны да свінства, свінскіх паводзін; няўдзячны, нахабны, грубы. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага. Якімовіч.

свінаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст па свінаводству.

свінаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне свіней як галіна жывёлаводства. Калгаснае свінаводства.

свінаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да свінаводства, звязаны з ім. Свінаводчая гаспадарка.

свінагадо́вец, ‑доўца, м.

Тое, што і свінавод.