прыва́лены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прываліць (у 1 знач.).
прыва́лены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прываліць 2.
прывалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Прыхіліўшыся, абаперціся аб каго‑, што‑н. [Дзедзіха] паспеў толькі прываліцца спіной да камля, не помніў, як асунуўся, сеў у снег, знямеў. Пташнікаў. Фашыст крэкнуў і са скрыўленым грымасай тварам... застыў у зняменні, прываліўшыся плячыма да сцяны. Сіняўскі.
прывалі́цца 2, ‑валіцца; зак.
Трохі, не поўнасцю зваліцца (пра сукно).
прывалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
1. каго-што. Прыперці, прыхіліць да чаго‑н. Прываліць бервяно да сцяны. // Прыкрыць, прыціснуць зверху чым‑н. Прываліць каменем. □ [Снег] прыкрыў, прываліў з восені багну і ваду ў балотах. Сачанка. // безас. Прыціснуць, прыдушыць. Гэтая дзяўчына пераклала немцам, быццам у лесе сасной прываліла рабочага і патрэбна медыцынская дапамога. Карпюк.
2. Спец. Прыстаць, прычаліць (пра судна). Параход прываліў да берага.
3. Разм. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці. Раз, ужо ў познюю восень, грамада мужыкоў прываліла ў школу. Колас. Як заўсёды.., на сход прываліла ўся вёска; моладзь — тая наперадзе. Нікановіч. Прывалілі людзі з саду: — Што такое? — Што за гром? Бялевіч. / у безас. ужыв. У мястэчка за апошні месяц прываліла нямала рознага люду. Навуменка. // перан. З’явіцца, прыйсці (пра што‑н. нечаканае або ў вялікай колькасці). [Аўгусцін:] — Чуў, чуў, Мікалай, пра тваю знаходку. Во шчасце прываліла! Паўлаў. Здаецца, ніколі .. [вясны] так пс чакалі, як сёлета. Ажн[о] во яно, прываліла цяпло. Савіцкі. Дабро прываліла ў хату, але да раніцы яго яшчэ трэба добра прыхаваць. Няхай. / у безас. ужыв. Мадэльшчыкаў мала, а новых заказаў многа цяпер прываліла. Чорны.
прывалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.
Трохі, не поўнасцю зваліць (сукно).
прыва́львацца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прываліцца 1.
2. Зал. да прывальваць 1.
прыва́львацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прываліцца 2.
2. Зал. да прывальваць 2.
прыва́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прываліць 1.
прыва́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прываліць 2.
прыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прывалу. Апусціўся ціхі вечар Ля прывальнага кастра. А. Александровіч.
прывандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Вандруючы, прыбыць у якое‑н. месца, куды‑н. Гэта быў першы выгнаны вайною лось, які прывандраваў сюды, за Бесядзь. Чыгрынаў. Польская народная песня даўно прывандравала на беларускія землі. Саламевіч.
прываражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго.
У забабонных уяўленнях — варажбой выклікаць любоў, прыхільнасць да каго‑н. [Жанчына:] — Прываражыла яна яго, не іначай, як прываражыла. У яе і маці варажбітка была. Шамякін. // Выклікаць любоў да сябе, прымусіць пакахаць сябе. Чым цябе ён так прываражыў? Ці больш кветак табе ён насіў? Ці больш песень прапеў пад акном? Танк. Не кідайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робіць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць «самага выгаднага» жаніха. Рылько. // перан. Прывабіць, зачараваць. Лес прываражыў .. [Пазняка] і сваім асеннім хараством, і зімовай сваёй дрымотнай чароўнасцю. Дуброўскі.
прыва́рак, ‑рку, м.
1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.
2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.
прыва́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыварыць.