Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кліматало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае клімат, яго фарміраванне, геаграфічнае размеркаванне і ўплыў на арганічнае жыццё.

[Ад грэч. klima (klimatos) — клімат і logos — вучэнне.]

кліматалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне кліматычных асаблівасцей мясцовасці для лячэбных мэт.

клімато́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне кліматалогіі.

кліматро́н, ‑а, м.

Аранжарэя са штучным кліматам.

кліматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клімату. Кліматычныя ўмовы. Кліматычныя паясы.

клін, ‑а, м.

1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што‑н. Дубовы Клін. Забіць клін у палена.

2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні. Уставіць кліны ў спадніцу.

3. У гарматным затворы — частка механізма, які закрывае адтуліну артылерыйскай гарматы перад выстралам. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Шамякін.

4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму. Жураўліны клін. □ Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе. Дуброўскі.

5. у знач. прысл. клі́нам. Звужаючыся к аднаму боку. А над полем, што клінам упіралася аж у самую раку, у блакіце нябёс, трымцелі і нязмоўчна звінелі жаваранкі. Ляўданскі.

6. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой‑н. прымеце. Азімы клін. Правы клін. Пасяўны клін. // Участак зямлі ўвогуле. За лугавінай пачынаўся чорны клін ворыва. Савіцкі. Праплыў, нібы зарава пажару, бярозавы гай, чырвоны клін скошанага поля грэчкі. Хомчанка.

•••

Забіць (загнаць) клін гл. забіць.

Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго‑н. не хапае, усё не ладзіцца.

Свет клінам (не) сышоўся гл. свет.

кліна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «клінам», «у выглядзе кліна», напрыклад: клінабароды, клінапісны.

клінава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і клінападобны. Твар канчаецца трыма рыжымі валасамі на вострай, клінаватай барадзе. Скрыган.

2. Пашыты з кліноў. Клінаватая кепка. Клінаватая спадніца.

клінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Разм. Забіваць клін; закліноўваць. Клінаваць тапор.

клінападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму, выгляд кліна. Клінападобная барада. □ Катэр прайшоў, пакінуўшы за сабою клінападобную паласу, што доўга яшчэ трымалася на бадзе. Капусцін.