гу́мар, ‑у, м.
1. Здольнасць заўважыць і паказаць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые‑н. слабасці, недахопы. Чалавек з гумарам. □ Брыгадзір расказвае пра хлопца з яўным замілаваннем, з гэткім харошым задушэўным гумарам. Дадзіёмаў.
2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго‑н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме, а таксама літаратурны або мастацкі твор, заснаваны на гэтым прыёме. Аддзел сатыры і гумару ў газеце.
3. Настрой, гумор. Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар. Гарэцкі. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумару. Колас.
[Англ. humour.]
гумара́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вадкасцямі арганізма: кроўю, лімфай. Гумаральная рэгуляцыя.
[Лац. humor — вадкасць.]
гумары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў. Пісьменнік-гумарыст. Гумарыст на эстрадзе.
2. Разм. Чалавек, схільны да гумару (у 1 знач.). Па натуры ён быў гумарыст і любіў пажартаваць. Васілевіч.
гумары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да гумарыст.
гумары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў. Эстрадная гумарыстыка.
2. Разм. Што-небудзь смешнае, камічнае.
гумарысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гумару, змяшчае ў сабе гумар (у 1, 2 знач.). Гумарыстычны твор. Гумарыстычны часопіс. Гумарыстычны тон. // Уласцівы гумару, гумарысту. Гумарыстычны талент.
гумарэ́ска, ‑і, ДМ ‑сны; Р мн. ‑сак; ж.
Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор жартоўнага, гумарыстычнага характару. Музычная гумарэска. □ Для першых гумарэсак К. Крапівы характэрны незласлівыя, жартоўныя інтанацыі. Казека.
гуме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гумна. Гуменныя вароты. □ Віктар прыціснуўся да сцяны пад нізкай гуменнай страхою. Лобан.
гуме́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да гумно; невялікае гумно. І вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць. Колас.
гу́мі, нескл., н.
Густы сок з кары некаторых дрэў, які скарыстоўваецца ў якасці клею; камедзь.
[Лац. gummi з грэч.]