прыстасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Зрабіць прыгодным для выкарыстання, прымянення ў пэўных мэтах. Прыстасаваць пыласос для пабелкі сцен. □ Для сушэння тытуню Гецольд прыстасаваў усе дахі і навесы сваіх будынкаў, зрабіў спецыяльныя стрэхі, дзе павінна было вянуць свежае лісце. Карпюк. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Яго па-ваеннаму прыстасавалі для перавозкі і грузаў і пасажыраў. Новікаў.
2. Прымасціць, прыладзіць з якой‑н. мэтай. Ад поўдня ён калупаўся ў гумне каля сячкарні і меркаваў, як прыстасаваць яе да прывада малатарні, каб нарэзаць сечкі конна. Чарнышэвіч. А Сашка-казак пад лёгкай тужуркай прыстасаваў нават аўтамат. Няхай.
3. Прымеркаваць да чаго‑н. у часе. Параілі Максіму не прыцягваць людской увагі і адмовіцца ад вясельнага банкету. Калі ж яны хочуць адзначыць гэту надзею ў сваім жыцці, дык няхай прыстасуюць да якой-небудзь іншай святочнай даты. Машара.
прыстасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстасоўваць — прыстасаваць і прыстасоўвацца — прыстасавацца.
прыстасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыстасавацца.
2. Зал. да прыстасоўваць.
прыстасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыстасаваць.
пры́стаў, ‑става, м.
1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.
•••
Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.
Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.
прыста́ўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.
1. У граматыцы — частка слова, якая стаіць перад коранем; прэфікс.
2. Тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго‑н. Магнітафонная прыстаўка.
прыстаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстаўляць — прыставіць.
прыста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыставіць.
прыстаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да прыстаўляць.
прыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прыставіць.