Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прапе́лерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прапелера; уласцівы прапелеру.

прапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прапёр, ‑перла; заг. прапры; зак.

Разм.

1. каго-што. Пранесці, працягнуць што‑н. цяжкае, вялікае. Праперці мех бульбы.

2. што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.

3. каго. Груб. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр. Валасевіч. // Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло. Місько.

прапе́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праперчыць.

прапе́рчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праперчыцца.

2. Зал. да праперчваць.

прапе́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праперчыць.

прапе́рчыцца, ‑чыцца; зак.

Праняцца перцам.

прапе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Моцна наперчыць, насыпаць перцу ў што‑н. Праперчыць мяса.

прапе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прапець.

прапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.

1. і без дап. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Прапець гімн. Прапець мелодыю. // Вымавіць нараспеў. Дзяўчына тым часам зусім супакоілася і з какецтвам прапела: — Малады чалавек, дазвольце ваш галаўны ўбор і паліто! Карпюк. // Утварыць пявучы гук (гукі). Прапелі пеўні галасіста. Даўно мінуў паўночны час. Танк. // Праляцець з пявучым гукам. Першая куля прапела над галавою, збіўшы з хвоі кару. Лупсякоў.

2. Разм. Страціць голас ад спявання. Прапець голас.

3. і без дап. Пець некаторы час. Прапець увесь вечар.

прапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапячы.

2. у знач. прым. Добра выпечаны. Прапечаны хлеб.