цестамясі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына, якая замешвае цеста. Механічная цестамясілка.
цестамясі́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для замешвання цеста. Цестамясільная ўстане ўка.
цестападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на цеста. Цестападобная маса.
цестарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Прыстасаванне для рэзання цеста. Аўтаматычная цестарэзка.
це́сцеў, ‑ева.
Які мае адносіны да цесця, які належыць цесцю. Цесцеў дом. Цесцева гаспадарка. □ Цесцева гаворка паддала .. [Няміру] ўпартасці. Чорны. Знайсці даўно ён мог прытулак, Дзе стрэнуць, быццам жаніха. Але прымацкі ложак мулак, Не грэе цесцева страха. Гаўрусёў.
цесць, ‑я; мн. цясці, ‑ёў; м.
Жончын бацька. [Ліда:] — Я ж кажу, што ў Валодзі цяпер усе шансы мець багатага цесця. Федасеенка. Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажылі. З нар.
цецеруко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цецерука. Цецеруковае такаванне. □ І хоць след цецеруковы Замятуць уміг вятры, Аж да дня ў падснежных сховах Цепліцца святло зары. Танк.
2. у знач. наз. цецеруко́выя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, да якога належаць цецерукі, курапаткі, рабчыкі і пад.
цецеруко́ў, ‑ова, м.
Які належыць цецеруку. Цецерукоў хвост.
цеціва́, ‑ы, ж.
1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».
2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.
3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.
цецяру́к, цецерука, м.
Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем. На белыя галіны бяроз садзіцца чарада цецерукоў. Ігнаценка. На гэтым месцы цецерукі збіраюцца такаваць, гуляюць, б’юцца. Маўр.
•••
Цецярук глухі — пра чалавека, які кепска чуе.