Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ніткападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які падобны на нітку, нагадвае нітку. Ніткападобныя малекулы.

нітра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да азоту, азотнай кіслаты, напрыклад: нітрабензол, нітрагрупа, нітразлучэнне.

нітрабактэ́рыя, ‑і, ж.

Спец. Мікраарганізм, які ператварае солі амонію ў азотную кіслату.

нітрабензо́л, ‑у, м.

Спец. Алеістая ядавітая вадкасць з пахам горкага міндаля, якая атрымліваецца шляхам уздзеяння азотнай і сернай кіслот на бензол.

нітрава́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Хімічная рэакцыя замяшчэння вадароду нітрагрупай у арганічных злучэннях. Нітраванне цэлюлозы.

2. Хіміка-тэрмічная апрацоўка паверхні сталёвых і тытанавых вырабаў з мэтай надаць ёй высокую цвёрдасць.

нітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак. што.

Спец.

1. зак. Правесці нітраванне (у 1 знач.).

2. зак. і незак. Зрабіць (рабіць) нітраванне (у 2 знач.); падвергнуць (падвяргаць) уздзеянню нітрыту.

нітрагліцэры́на, ‑ы, ж.

Складаны эфір гліцэрыны і азотнай кіслаты, які ўжываецца як выбуховае рэчыва і як лекавы прэпарат.

нітрагліцэры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім саставе нітрагліцэрыну.

нітрала́к, ‑у, м.

Лак на нітрацэлюлознай аснове.

нітрала́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нітралаку. Нітралакавая прамысловасць.