Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Уст. Гума ​1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы. Колас.

[Ням. Gummielastikum.]

гуманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць больш гуманным, чалавечным. Гуманізаваць законы.

гуманіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гуманізаваць.

гумані́зм, ‑у, м.

1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.

2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.

[Ад лац. hymanus — чалавечны.]

гумані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, прасякнуты ідэямі гуманізму (у 1 знач.). Пісьменнік-гу маніст.

2. Прадстаўнік гуманізму (у 2 знач.). Беларускі асветнік, першадрукар і гуманіст Францыск (Георгій) Скарына.

гуманісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гуманізму, гуманіста. Гуманістычныя ідзі. Гуманістычнае мастацтва.

гуманіта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да свядомасці чалавека, чалавечага грамадства і яго культуры. Гуманітарная адукацыя. Гуманітарныя навукі.

2. Прасякнуты духам гуманізму; гуманны. Гуманітарнае мастацтва.

гума́нна,

1. Прысл. да гуманны.

2. у знач. вык. З павагай, чалавечна. — Гэта ж не гуманна. — Не гуманна? Абы па закону было. Галавач.

гума́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гуманнага.

гума́нны, ‑ая, ‑ае.

Дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей. Пралетарыят — самы гуманны клас у гісторыі развіцця грамадства. Лушчыцкі.

[Ад лац. humanus — чалавечны.]