Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філасо́фскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філасофіі (у 1 знач.). Вялікі рускі рэвалюцыйны дэмакрат В. Р. Бялінскі з’яўляецца класікам нашай матэрыялістычнай філасофскай думкі 40‑х гадоў мінулага стагоддзя. «Беларусь». У.. [апавяданнях] адчуваецца імкненне маладога пісьменніка [Чорнага] ставіць значныя грамадскія і філасофскія пытанні. Луфераў.

2. Кніжн. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Філасофскі раман. □ У творах Ф. Багушэвіча асветлены грамадска-палітычныя пытанні, якія маюць вялікі філасофскі змест. Лушчыцкі.

3. Разм. Тэарэтычны, абстрактны, глыбакадумны. Размысловіч — непаваротлівы, павольны ў гутарцы, схільны да філасофскай развагі. Дамашэвіч. Размаўляючы,.. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных. Шамякін.

4. Разм. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), чалавеку, які разумна, спакойна разважае аб чым‑н.

•••

Філасофскі камень гл. камень.

філасо́фстваванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. філасофстваваць.

2. Разм. Абстрактнае мудрагелістае разважанне. Беспрадметнае філасофстваванне.

філасо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

1. Разважаць на філасофскія тэмы. [Прафесар:] — Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, мне хочацца сёння філасофстваваць аб мудрай складанасць быцця і ягоных законах. Галавач.

2. Разм. Разважаць на абстрактныя тэмы, мудраваць. — Усё вясною ажывае, — філасофстваваў дзед Мікалай. — Скажам, той жа галавасцік. Вывеўся ён з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца... Даніленка.

філатэлі́зм, ‑у, м.

Тое, што і філатэлія. Прыносілі паступова расчараванні і фотасправа, і радыёаматарства, і філатэлізм. Васілёнак.

філатэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца калекцыяніраваннем марак. Стасік Кудрэвіч збірае паштовыя маркі. Яго калекцыі настолькі багатыя рэдкімі экземплярамі, што дарослыя філатэлісты ахвотна з ім мяняюцца сваімі набыткамі. Мяжэвіч.

філатэлі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да філатэліст.

філатэлісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філатэліі, філатэлізму і філатэліста. Філатэлістычнае таварыства.

філатэлі́я, ‑і, ж.

Калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, канвертаў з маркамі і штэмпелямі, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін.

[Фр. philatélie ад грэч. philos — сябар і ateléia — вызваленне ад аплаты.]

філе́ 1, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.

[Фр. filet.]

філе́ 2, нескл., н.

Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.

[Фр. filé.]

філе́й, ‑ю, м.

Тое, што і філе ​1 (у 1 знач.).