Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прабу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабудзіць (у 1, 2 знач.).

прабуджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прабуджаць, прабуджваць — прабудзіць і стан паводле знач. дзеясл. прабуджацца, прабуджвацца — прабудзіцца.

прабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

1. Перастаць спаць, прачнуцца. [Данілка:] Ну, а далей што было? [Зоська:] Нічога! Тут я прабудзілася. Купала. // Ажыць пасля зімы (аб прыродзе). // Ажывіцца; прыйсці ў стан напружанай дзейнасці. Прабудзіліся далі, Сёлы і гарады. — Смерць фашызму! — сказалі Грозных мсціўцаў рады. Смагаровіч.

2. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.).

прабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак.

1. каго-што. Прымусіць прачнуцца каго‑н. // перан. Выклікаць да актыўнай дзейнасці.

2. перан., што. Выклікаць, узбудзіць (пачуццё, паданне і пад.). [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, .. сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей. Брыль.

3. каго. Будзіць (у 1 знач.) некаторы час.

прабуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Буксуючы, папрацаваць ухаластую. Колы спачатку прабуксавалі разоў колькі, потым даволі лёгка скранулі паравоз з месца. Васілёнак.

2. Буксаваць некаторы час. На адным пад’ёме так доўга прабуксавалі, што нашых падарожнікаў захапіла ноч. Мяжэвіч.

прабуксо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прабуксоўваць — прабуксаваць.

прабуксо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабуксаваць.

прабу́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прабурыць.

прабуркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

1. Абазвацца буркаваннем (пра галубоў). // перан.; што і без дап. Жарт. Сказаць што‑н. пяшчотным, падобным да буркавання голасам.

прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.