Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ніло́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нілотаў, які належыць, уласцівы ім. Мовы нілоцкай групы.

німб, ‑а, м.

1. Ззянне ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці (на іконах, карцінах рэлігійнага зместу). // Пра які‑н. ззяючы круг. Ліхтары ў німбах, як месяц пад поўню, калі варожыць на змены, — угары туман. Пташнікаў.

2. перан. Атмасфера славы, поспеху вакол каго‑, чаго‑н. Німб славы. □ Я ганарыўся німбам сваім, я шанаваў сваё званне. Вярцінскі.

[Ад лац. nimbus — воблака, туман.]

ні́мфа, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — бажаство ў выглядзе жанчыны, якое ўвасабляе сабою розныя сілы прыроды.

2. У заалогіі — другая стадыя развіцця лічынкі некаторых насякомых.

[Грэч. nymphē — нявеста, маладая жанчына; німфа.]

німфама́нія, ‑і, ж.

Спец. Хваравіта-павышаная палавая ўзбуджальнасць у жанчын.

[Грэч. nymphē — нявеста, маладая жанчына і mania — вар’яцтва.]

німфама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак, ж.

Жанчына, якая хварэе на німфаманію.

ніо́біевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ніобію. // Які мае ў сабе ніобій. Ніобіевыя руды.

ніо́бій, ‑ю, м.

Пластычны тугаплаўкі метал шаравата-белага колеру, які належыць да рэдкіх элементаў; ужываецца ў ракетабудаванні, авіяцыйнай і касмічнай тэхніцы, радыётэхніцы і інш.

[Лац. niomium.]

ні́пель, ‑я, м.

Спец. Металічная злучальная трубка з разьбой на капцах (у прыпадак і механізмах).

[Англ. nipple.]

ні́пельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ніпеля.

нірва́на, ‑ы, ж.

Паводле вучэння будыстаў — стан спакою і шчасця, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў. // Месца, дзе знаходзяцца «душы» ў такім стане. // перан. Стан спакою, сузірання і асалоды.

•••

Патануць у нірване гл. патануць.

[Санскрыт. nirvāna — знікненне, згасанне.]