клённік, ‑у, м., зб.
Кляновы зараснік. [Каза] Спакойна клённікам ідзе, Зялёны ліст смакуе. Барадулін.
клёпачнік, ‑а, м.
Рабочы, які робіць клёпкі.
клёпачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клёпкі, служыць для вырабу клёпак. Клёпачны матэрыял. Клёпачны станок.
клёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кляпаць. Ручная клёпка. Клёпка катлоў.
2. Р мн. ‑пак. Кожная асобная дошчачка, з якіх складаюць бочку, дзежку, кадушку і пад. Стары Гарась, як і помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубламі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны. Дзежка грымнулася аб зледзянелую сцежку, клёпкі са звонам рассыпаліся ва ўсе бакі. Дуброўскі.
•••
Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) гл. хапаць.
клёў, клёву, м.
Дзеянне паводле дзеясл. кляваць (у 3 знач.). Найбольш ажыўлены клёў судака назіраецца ў пачатку і ў канцы зімы. Матрунёнак.
клёцкі, ‑цак, Д ‑цкам; адз. клёцка, ‑і, ДМ ‑ццы, ж.
Страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у суне, малацэ, вадзе. Клёцкі з малаком. □ Трапіш да кабеціны рахманай — Паспытаеш, друг мой дарагі, Дранікі са свежаю смятанай, Бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка.
•••
Клёцкі з душамі — вялікія галушкі, начыненыя мясным ці іншым фаршам з рознымі прыправамі.
[Польск. kluski з ням.]
клёш, ‑а, м.
Асаблівы крой спадніцы, штаноў з расшырэннем унізе. // Спадніца, штаны такога крою. Матроскі клёш. / у знач. нескл. прым. Спадніца клёш.
[Ад фр. cloche — звон.]
клёшны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клёша; з’яўляецца клёшам. Клёшны крой. Клёшныя штаны.
кліва́ж, ‑у, м.
Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.
[Фр. clivage — расслаенне.]
клі́вер, ‑а, м.
Трохвугольны косы парусу пярэдняй частцы судна.
[Гал. kluiver.]