во́жаг, ‑а; мн. ажагі́, ‑о́ў; м.
Дзяржальна вілак, качаргі.
во́жык, ‑а, м.
1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.
2. Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.
3. у знач. прысл. во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.
во́жыкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вожыка.
во́жык-ры́ба, вожыка-рыбы, ж.
Рыба сямейства двухзубых, якая мае шарападобнае цела, пакрытае шыпамі, як у вожыка.
во́жычыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Самка вожыка.
воз, ‑а; мн. вазы, ‑оў; м.
1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы. Усе сваякі папрыязджалі І двор вазамі паўстаўлялі. Колас. Сасёнка была парэзана на доўгія кавалкі, і сябры пачалі класці іх на воз. Пестрак.
2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад. Сытыя коні, аблітыя зарой, вязуць высокія вазы пшаніцы. Мікуліч. Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. Якімовіч.
3. чаго. Колькасць таго, што можа змясціцца на калёсах, санях і пад. Воз дроў, сена.
4. перан. Разм. Вялікая колькасць чаго‑н. Воз навін. □ Дзетак у.. [Парэмчыка] цэлы воз, хоць і сам яшчэ малады. Ракітны.
5. Карцёжная гульня.
•••
Вазамі вазіць гл. вазіць.
Пятае кола ў возе гл. кола.
Цягнуць воз гл. цягнуць.
во́зера, ‑а; мн. азёры, азёр; н.
Запоўненае вадой прыроднае паглыбленне сушы, замкнутае ў сваіх берагах. Возера Нарач. Лясное возера. □ Дзедава хата стаіць усімі вокнамі на возера, да сонца. Брыль.
возеразна́ўства, ‑а, н.
Аддзел гідралогіі, які вывучае ўнутраныя воды (азёры, сажалкі і пад. вадаёмы); лімналогія.
во́зірк, ‑у, м.
Абл. Погляд, позірк убок, назад. Можа тысячны раз прабег ён [Няслаўскі] вокам па гэтым бяскрыўдным лістку паперы паміж боязных возіркаў на вокны. Мурашка.
•••
Без возірку — без аглядкі.