прамармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што і без дап.
Сказаць ціха і неразборліва. Дырыжор падаў руку, скупа усміхнуўшыся, прамармытаў імя і прозвішча — зразумець было цяжка. Асіпенка. — Каб ён [Юрка] сабе ногі паламаў, — прамармытаў п’яны суддзя, седзячы ў кутку. Чарот.
прамарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Разм. Прамучыцца, прапакутаваць, прагараваць. І такая Усім бедным доля выпадае: Прайсці свой круг, прамарнавацца І невядомымі астацца. Колас.
прамарнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Дарма, марна патраціць (час). У Кіеве і Львове мы прамарнавалі больш за суткі! Мележ.
прамарнатра́віць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Марна патраціць. Прамарнатравіць грошы. □ [Агнёў:] — Як жа ты дакаціўся да такога жыцця? Прамарнатравіў столькі год. Асіпенка.
прамарнатра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамарнатравіць.
прамаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамарозіць.
прамаро́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамарожваць — прамарозіць.
прамаро́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прамарожваць.
прамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прамарозіць.
прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.
2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.