шыро́ка, прысл.
1. Прысл. да шырокі.
2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.
шырока... (а таксама тырана...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «шырокі» (у 1, 3, 5 і 6 знач.), напрыклад: шырокавяшчанне, шырокакалейны, шырокадаступны.
шырокавядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокую вядомасць. Шырокавядомымі сталі крылатыя словы Багдановіча аб рэвалюцыі. Лойка.
шырокавяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шырокавяшчання, прызначаны для шырокавяшчання. Шырокавяшчальная радыёстанцыя.
2. Іран. Шматслоўны, які заключае ў сабе шматлікія і разнастайныя абяцанні. Шырокавяшчальныя прамовы.
шырокавяшча́нне, ‑я, н.
Радыёперадачы, тэлепраграмы, якія разлічаны на шырокія колы слухачоў, гледачоў.
шырокагабары́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае шырокія габарыты, вялікі ў шырыню. Шырокагабарытныя машыны.
шырокадасту́пны, ‑ая, ‑ае.
Які даступны, зразумелы многім людзям. Шырокадаступная літаратура. // Даступны для ўсіх па цане. Шырокадаступныя тавары.
шыроказахо́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае рабочыя часткі з шырокім захопам (пра сельскагаспадарчыя машыны). Шыроказахопны камбайн. □ Самаходнай.. [сенакасілка] завецца таму, што рухаецца самастойна, без дапамогі трактара, шыроказахопнай — за вялікую шырыню паласы, на якой зрэзвае траву. «Беларусь».
шырокакале́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шырокую чыгуначную каляю. Шырокакалейнае чыгуначнае палатно.
2. Які прызначаны для язды па чыгунцы з шырокай каляёй. На пуці чакае нас шырокакалейны вагон з дошкамі, а побач — пусты вагон вузкай каляі. Карпюк.
шырокакасцявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае шырокія косці (пра чалавека з шырокім касцяком).