Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праламаць (у 1 знач.).

прало́міна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і пралом (у 2 знач.). Узяўшы цяжкі жалезны лом, .. [Сілівон] зрабіў ім некалькі праломін у старым днішчы. Лынькоў.

прало́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праламаць.

прало́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праламацца (у 1 знач.).

2. Зал. да праломліваць.

прало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праламаць (у 1 знач.).

пралуна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Лунаць некаторы час.

пралупі́цца, ‑лупіцца; зак.

Разм.

1. Прадрацца, падрацца. Рукавы на локцях пралупіліся.

2. Вызваліцца ад шкарлупіны; праклюнуцца.

пралупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм. Прадраць, падраць. Пралупіць локці.

•••

Пралупіць вочы — прачнуцца.

пралу́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пралупіць.

пралу́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пралупіцца.

2. Зал. да пралупліваць.