Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпомніць.

прыпа́р, ‑у, м.

1. Душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца. Іскрыцца сонейка. Прыпар. Бялевіч. То ў бубны дахаў снежны вецер біў, То навальніца у прыпар грымела, Трубач над зыркім вогнішчам трубіў — І ўсё было да болю зразумела. Грахоўскі.

2. Напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва). Следам за сенакосам падыходзіў жніўны прыпар. Асіпенка. У самы прыпар прыехала на хутар бабка Югася, каб паглядзець дзяцей, пакуль маці і бацька будуць ўпраўляцца з касьбою і жнівом. С. Александровіч. // перан. Найбольш напружаная праца, якая наступае час ад часу, а таксама перыяд такой працы. Кафедры правяралі выкананне вучэбных планаў і паспешліва рыхтаваліся да чарговага інстытуцкага прыпару. Карпаў.

прыпа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпарваць — прыпарыць.

прыпа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпарыць.

прыпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпарваць — прыпарыць (у 1 знач.).

2. Якое‑н. рэчыва, вадкае або цестападобнае, якое прыкладваецца гарачым да хворага месца. Маці яму і банькі ставіла і гарачыя прыпаркі рабіла, шкіпінарам націрала яго, а Лёньку з кожным днём усё больш і больш займала дух. Гроднеў.

3. перан. Разм. Лупцоўка; наганяй. — Ну і дасць жа табе бацька прыпарку, як раскажу. Пташнікаў.

•••

Як мёртваму прыпарка (паможа) — аб тым, што не можа дапамагчы, прынесці карысці.

прыпа́рніца, ‑ы, ж.

Абл. Перыяд найбольш напружанай працы, прыпар. — Так працавалі толькі ў прыпарніцу, а яны [калгаснікі] і цяпер узяліся. Броўка.

прыпа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыпару, з’яўляецца прыпарам. Была душная прыпарная цішыня. Самуйлёнак. Сніць, мусіць, прыпарны дзень свой палетак, Жніўную песню — высокае жыта. Калачынскі.

прыпару́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпарушыць.

прыпару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпарушыць.

прыпарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.

Тое, што і прыцерушыць (у 2 знач.). Снег прыпарушыў дарогу.