Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпаліць.

прыпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Запаліць што‑н. ад чаго‑н., ужо запаленага, палаючага. Прыпаліць лучыну. □ Шура прыпаліў сваю свечку ад Валодзевай, і хлопчыкі рушылі далей. Арабей. // Разм. Прыкурыць. Ладымер зноў прыпаліў люльку, бо яна вельмі часта патухала, і трохі памаўчаў. Чарнышэвіч. [Барашкін] скруціў тоўстую цыгарку, прыпаліў яе і раптам пачаў расказваць Мятліцкаму ўсё, што адбылося з ім сёння. Савіцкі.

2. Разм. Месцамі або з бакоў спаліць, трохі падпаліць. Прыпаліць валёнкі пры сушцы. Прыпаліць пірог у печы.

прыпало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Трохі напалохаць; прыстрашыць. — Цяжкасці мяне прыпалохалі, як ты казала, бугры на дарозе. Усё неяк да спакойнага кроку цягнула, не ў ногу з жыццём ішоў... Кулакоўскі.

прыпа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які прыпаў да чаго‑н., апусціўся. [Самалёт] ірвануўся па бетан[а]ванай паласе ўздоўж зялёных ліхтароў, прыпалых да самай зямлі. Карамазаў.

прыпа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпальваць — прыпаліць.

прыпа́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыпальваць.

прыпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпаліць.

прыпаля́рны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны ў раёне палярнага круга, блізка да палярнага круга. Прыпалярныя вобласці.

прыпаміна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпамінаць — прыпомніць.

прыпаміна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпомніцца.

2. Зал. да прыпамінаць.