прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах. Шамякін. Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.
прабразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.
1. Утварыць бразгат.
2. Бразгатаць некаторы час.
прабразгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак.
Тое, што і прабразгатаць.
прабра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Утварыць бразгат.
2. Бразгаць некаторы час.
прабраха́цца, ‑брашуся, ‑брэшашся, ‑брэшацца; зак.
Разм. груб. Прагаварыцца, прабалбатацца.
прабраха́ць, ‑брэша; зак.
1. Абазвацца брэхам. На верхнім канцы сяла ў апошні раз прабрахаў сабака. Сяргейчык.
2. Брахаць некаторы час.
прабра́цца, ‑бяруся, ‑бярэшся, ‑бярэцца; ‑бяромся, ‑берацеся; пр. прабраўся, ‑бралася; заг. прабярыся; зак.
1. З цяжкасцю прайсці куды‑н., да чаго‑н. Яловыя лапы так моцна перапляталіся, што праз іх цяжка было прабрацца. Лынькоў. Паходня, асцярожна ступаючы між клункамі, прабраўся ў глыб вагона да незанятага акна. Хадкевіч. / у перан. ужыв. У цэнтры Еўропы да ўлады прабралася самая шалёная рэакцыя — нямецкія фашысты на чале з Гітлерам. Ліс.
2. Прайсці тайком, пракрасціся. Разведка і сапёры прабраліся ў размяшчэнне праціўніка ўдала, без аднаго стрэлу. Мележ. [Сяміздраў] узяў дубальтоўку і, крадучыся загуменнем, прабраўся да хаты, дзе праходзіў сход. Шчарбатаў. // перан. Падманам пранікнуць у якую‑н. арганізацыю. [Палкоўнік:] — Скажу адно. Вось чалавек прадаў сваю радзіму і народ. Мы ведаем, што ў маладосці ён гуляў у бандах Зялёнага. Потым нават у партыю прабраўся, каб схаваць сваё чорнае нутро. Няхай.
прабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; пр. прабраў, ‑брала; заг. прабяры; зак., каго-што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказаць моцнае ўздзеянне (пра холад, мароз). Пад раніцу нас прабраў холад. Пянкрат. / у безас. ужыв. Я рушыў да вогнішча. — Прабрала ж цябе, — ажыў Мікола: у яго быў сіплы голас. Чыгрынаў. // перан. Ахапіць, авалодаць. Цяпер толькі [апамяталася] дзяўчына, што нарабіла, і сполах дурны прабраў яе. Нікановіч.
2. Разм. перан. Зрабіць суровую вымову за што‑н., вылаяць. Прабралі адстаючых, потым гаварылі аб лепшых. Шынклер. Вольга Усцінаўна глядзела на мужа са страхам: яе абразіла зяцева бестактоўнасць, але прабраць яго не адважылася. Шамякін.
прабрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Пралажыць брук. Прабрукаваць вуліцу.
2. і без дап. Брукаваць некаторы час.
прабрыва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прабрываць.