Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кле́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клеткі (у 1, 4 знач.). Клетачнае развядзенне норак. Клетачная абалонка. Клетачны сок.

кле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў. Клетка для птушак. Трымаць трусоў у клетцы. // Разм. Малы пакой, цеснае памяшканне. У адной клетцы-каморцы — Рыгор. Той, з кім марыла [Наталля] безупынна ісці на змаганне, ухарошваць жыццё кіпучым полымем рэвалюцыйнага натхнення. Гартны. // Тое, што і клець (у 2 знач.). Клетка пад’ёмніка.

2. Спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка. Клетка цэглы. Злажыць дровы ў клетку.

3. Чатырохвугольнік, нарысаваны, начэрчаны на паверхні чаго‑н. Клетка шахматнай дошкі. Тканіна ў клетку.

4. Элементарная адзінка будовы жывога арганізма, якая складаецца з ядра, пратаплазмы і абалонкі. Раслінная клетка. Жывёльная клетка.

•••

Грудная клетка — частка шкілета, якая складаецца з рэбраў, грудзіны, пазванкоў і змяшчае ў сабе сэрца, лёгкія, стрававод.

Лесвічная клетка — памяшканне ў доме для лесвіцы.

клеўрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Кніжн. Прыхільнік, прыслужнік, які імкнецца дагадзіць свайму апекуну любымі сродкамі.

[Ад лац. collibertus — вольнаадпушчанік.]

клец, ‑а; кляцы, ‑оў; м.

Абл. Зуб у баране. А ў кузні кіпела работа. Барану, кляцы якой трэба было нанава ўмацаваць, кавалі наладзілі хутка. Даніленка.

кле́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і клятчасты. Клецісты халат.

клець, ‑і, ж.

1. Традыцыйны сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка. Маці прынесла з клеці кавалак сала. Каваль.

2. Прыстасаванне для спуску і пад’ёму ў шахтах; шахтавы ліфт. Закончылася змена. Як у сне, Мы з клеццю на паверхню паляцелі... Аўрамчык.

клешч, кляшча, м.

Невялікая членістаногая жывёліна класа павукападобных, якая паразітуе на целе чалавека, жывёлы, а таксама на раслінах.

•••

Кароставы клешч — клешч-паразіт, які выклікае і пераносіць каросту ў жывёл і чалавека.

клешчаві́на, ‑ы, ж.

Алейная расліна сямейства малачаевых, з насення якой здабываюць рыцыну.

клешчаві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клешчавіны. // Прыгатаваны з клешчавіны. Клешчавінны алей.

кле́шчы, ‑аў; адз. няма.

1. Металічны інструмент у выглядзе шчыпцоў для заходу і трымання гарачага металу. Кавальскія клешчы.

2. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын. Запрагаў сам гаспадар. Залуцкі ажно залюбаваўся, як Хрупак спрытна закладаў у гужы дугу і пасля адным махам зацягнуў супоню, упёршыся каленам у клешчы. Чыгрынаў.

3. У ваеннай справе — акружэнне ворага з двух бакоў. Раздзяліў [Сцяпан] атрад на дзве групы — адну паслаў налева ў абход Глушца, а сам з групай пайшоў направа, каб такім абходным манеўрам мястэчка ўзяць у клешчы. Пестрак.