узвялі́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узвялічыць.
узвялі́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узвялічыцца.
2. Зал. да узвялічваць.
узвялі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узвялічыць.
узвялі́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Кніжн. Праславіцца; стаць вялікім.
узвялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Кніжн. Праславіць; узнесці. Узвялічыць радзіму ў песнях. □ [Несцерка:] Хацеў я шкляра зняславіць, а цябе ўзвялічыць, ды ў апошнюю хвіліну ўсё .. сарвалася. В. Вольскі. Каб узвялічыць подзвіг партызанкі, Дубоўка называе яе беларускай Арыяднай. Лойка.
узвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.
Разм.
1. Ускапаць, узадраць, узламаць паверхню чаго‑н. Свінні ўзвярнулі двор. Вецер узвярнуў страху. // Узараць. Але ж хіба не ён [Станіслаў Пракопавіч] узвярнуў увосень усё Лавацкае поле і той клін пад Гальдорадай, што ад вайны можа ўспорваўся які раз ці два і выганам стаў? Пташнікаў.
2. Узваліць што‑н. цяжкае, грувасткае на верх чаго‑н. Узвярнуць бярвенне на платформу вагона. Узвярнуць паклажу на плечы.
3. перан. Прыпісаць каму‑н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць. [Аляксей:] — Невядома, што там у .. [брата з камендантам] было, аб чым яны дамовіліся, але ўсю бяду ўзвярнулі на мяне. Машара.
узвясе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узвесяліцца.
2. Зал. да узвясельваць.
узвясе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узвесяліць.