узбо́ўтацца, ‑аецца; зак.
Прыйсці ў рух ад боўтання, перамяшацца (пра вадкасць).
узбо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой‑н. вадкасці.
узбо́ўтванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбоўтваць — узбоўтаць.
узбо́ўтвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбоўтацца.
2. Зал. да узбоўтваць.
узбо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбоўтаць.
узбо́ўтнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да узбоўтваць.
узбо́ч, прысл. і прыназ.
1. прысл. Збоку, на нейкай адлегласці ад чаго‑н. Дзядзька, апусціўшы лейцы, нокнуў на коніка, сам пайшоў па сухім, узбоч. Навуменка. Максім ішоў узбоч, весела махаючы пугай. Шамякін. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. — Што ты робіш?! — пачуў я ўзбоч ад сябе рэзкі .. голас. Кулакоўскі.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «узбоч» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на размяшчэнне каго‑, чаго‑н. у баку каго‑, чаго‑н. Перайшоўшы Стадольскі мост,.. [Шалюта] ўбачыў узбоч дарогі пусты Варановічаў газік. Дуброўскі. Спынілася аўтамашына Узбоч гравейкі, у цяньку. Прануза.
узбо́чына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і абочына. [Зыгмусь:] — Конь хрумстае траву на ўзбочыне дарогі каля саменькага мяне. Колас. Серабром заігралі мяцёлкі Кавылю на ўзбочынах яру. Беразняк.
узбрае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.
2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў.
•••
Гонка ўзбраення гл. гонка.
узбро́енасць, ‑і, ж.
1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.
2. Забяспечанасць якімі‑н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі і пад. Тэхнічная ўзброенасць сельскай гаспадаркі.