Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрушыць.

зру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Скрануцца з месца; перамясціцца. Першыя машыны ўжо зрушыліся з месца, уся калона ўздрыгнула і, як нешта жывое, папаўзла. Хомчанка.

зру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго-што. Рухаючы, скрануць з месца; перамясціць. Вось малады дубок, як ні руш — не зрушыш, глыбока ў родную глебу паўрастала карэнне. Лужанін.

2. Скрануцца з месца; рушыць. Лабановіч зрушыў з месца і пайшоў у той бок, куды паляцеў і зараз жа знік магутны поезд. Колас. Сонца зрушыла з поўдня і пайшло ніжэй. Чорны.

•••

Горы зрушыць — выканаць вялікую, цяжкую работу.

зрушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрушыць і зрушыцца.

2. Спец. Гарызантальнае змяшчэнне горных парод; зрух (у 3 знач.).

зрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрываць ​1 і зрывацца.

зрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сарвацца.

2. Зал. да зрываць ​1.

зрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сарваць.

зрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрыць.

зры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які зрываецца ад хвалявання, страху (пра голас). — Таварыш камандзір! — зрывістым ад хвалявання голасам звярнуўся да яго Віця. Корзун.

зры́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрыгваць ​1 — зрыгнуць.

зры́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зрыгваць.