Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агітпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Агітацыйны пункт (мясцовая ўстанова, якая вядзе масава-палітычную работу сярод насельніцтва).

агія...,

Першая частка запазычаных складаных слоў царкоўнага паходжання, якая адпавядае слову «святы», напрыклад: агіябіяграфія, агіяграфія і інш.

агіяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агіяграфіі. Агіяграфічная літаратура.

агіягра́фія, ‑і, ж.

Від хрысціянскай літаратуры, які складаецца з апісанняў жыцця святых.

[Грэч. hagios — святы і grapho— пішу.]

аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

аглабе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аглоблі.

•••

Аглабельная крытыка гл. крытыка.

аглабі́на, ‑ы, ж.

Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны.

агламера́т, ‑у, М ‑раце, м.

Спец.

1. Рыхлае скапленне розных горных народ і мінералаў.

2. Спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда.

агламерацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да агламерацыі. Агламерацыйны працэс.

агламера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання.