Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фота, нескл., н. (разм.).

Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.).

фота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да фатаграфіі, фатаграфавання, напр. фотааматар, фотаапарат, фотадзённік, фотакарэспандэнт, фоталабараторыя, фотамакет, фотамантаж, фотапапера, фотапласцінка, фотарэпартаж, фотачасопіс;
  • 2) звязаны са светлавымі з’явамі, са святлом, напр. фотаметрыя, фотасінтэз, фотасфера, фотахімія.

фотааматар, ✂, м.

Той, хто займаецца фатаграфіяй як аматар.

|| прым. фотааматарскі, ✂.

фотагенічны, ✂.

Які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране.

  • Ф. выгляд.

|| наз. фотагенічнасць, ✂.

фотакартка, ✂, ж.

Фатаграфічная картка.

фотапаляванне, ✂, н.

Фатаграфаванне жывёл пры дапамозе фотаружжа.

фотарэле, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпартаж, ✂, м.

Рэпартаж сродкамі фатаграфіі.

фотарэпарцёр, ✂, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам.

|| прым. фотарэпарцёрскі, ✂.

фотасінтэз, ✂, м. (спец.).

У раслін і некаторых мікраарганізмаў: біялагічны працэс ператварэння прамянёвай энергіі Сонца ў арганічную (хімічную) энергію.

|| прым. фотасінтэтычны, ✂.