Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фора, , ж.:

  • даць фору каму — наперад даць перавагу (у некаторых гульнях, напр. шахматах).

форвард, , м.

У футболе, хакеі: ігрок нападзення.

форма, , ж.

  1. Знешні контур, вонкавы выгляд прадмета.

    • У форме шара.
    • Прадмет выпуклай формы.
  2. Від, тып, спосаб арганізацыі чаго-н., структура чаго-н., абумоўленыя пэўным зместам.

    • Адзінства формы і зместу.
  3. перан. Знешні выгляд, знешні бок чаго-н. (як нешта, што пярэчыць унутранаму зместу, рэчаіснасці).

    • Вытрымаць форму.
    • Рабіць дзеля формы.
  4. Устаноўлены ўзор чаго-н.

    • Запоўніць ведамасць па форме.
  5. Прыстасаванне для надання чаму-н. тых або іншых контураў, пэўнага знешняга выгляду.

    • Ф. для капелюшоў.
  6. Аднолькавае па крою, колеру адзенне (для ваеннаслужачых, вучняў і пад.).

    • Пераход ваенных на летнюю форму.
    • Школьная ф.
  7. Сукупнасць прыёмаў і выяўленчых сродкаў мастацкага твора.

    • Апавядальная ф. верша.
  8. У мовазнаўстве: сродак выражэння граматычных катэгорый, узаемаадносін слоў у сказе.

    • Кароткая ф. прыметнікаў.
    • Формы множнага ліку назоўнікаў.
  9. мн. Абрысы, контуры чалавечага цела, фігуры (разм.).

  • Па ўсёй форме (разм.) — як належыць, як трэба.

  • У форме — 1) у такім стане, што можа праявіць усе свае сілы, здольнасці, уменне; сабраны, падцягнуты.

    • Шахматыст у бліскучай спартыўнай форме;

  • 2) чаго, у знач. прыназ. з Р — у выглядзе чаго-н., будучы аформлены, выражаны якім-н. чынам.

    • Падрыхтаваць навуковае даследаванне ў форме брашуры.

|| прым. фармальны, , формавы, , фармавы, , форменны, і формны.

  • Фармальны аналіз.
  • Форменны бланк.
  • Форменны касцюм.
  • Формны цэх.

форма... (а таксама фарма...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да формы (у 1 знач.), напр. формаабрысы, формазмяняльнасць;
  • 2) які мае адносіны да формы (у 5 знач.), напр. формаўкладчык;
  • 3) які мае адносіны да формы (у 8 знач.), напр. формазмяненне, формаўтварэнне.

форменка, , ж. (разм.).

Форменнае верхняе адзенне ў матросаў, навучэнцаў тэхнічных вучылішчаў і пад.

форменны, .

  1. гл. форма.

  2. Сапраўдны (разм.).

    • Форменнае злачынства.

формула, , ж.

  1. Кароткае і дакладнае славеснае выказванне, азначэнне чаго-н.

    • Выкласці ў сціслых формулах.
  2. Умоўнае абазначэнне адносін якіх-н. велічынь, элементаў і пад.

    • Арыфметычная ф.
  3. Літарнае абазначэнне хімічных працэсаў, будовы і саставу рэчываў.

    • Ф. вады.

форс, , м. (разм.).

Франтаватасць, самахвальства, важнічанне.

  • Прайсціся з форсам.

форт, , м.

Асобнае ўмацаванне ў сістэме крапасных збудаванняў.

|| прым. фортавы, .

фортка, , ж.

  1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.

  2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.

  3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).

    • Расклад урокаў быў складзены без фортак.

|| памянш. фортачка, .

|| прым. фортачны, .