Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фокстэр’ер, , м.

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

фокус1, , м.

  1. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком.

  2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць.

    • Навесці лінзы на ф.
  3. Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме (спец.).

    • Ф. у лёгкіх.
  4. перан. Цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей (кніжн.).

|| прым. факальны, і фокусны, .

фокус2, , м.

  1. Лоўкі прыём, заснаваны на абмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту.

    • Дзіўны ф.
  2. перан. Лоўкая хітрасць.

  3. звычайна; перан. Капрызы, прычуды (разм.).

    • Вечныя фокусы з ядой.

|| прым. фокусны, .

  • Фокуснае мастацтва.

фокуснік, , м.

Артыст, які паказвае фокусы 2 (у 1 знач.).

|| ж. фокусніца, .

|| прым. фокусніцкі, .

фокуснічаць, ; незак.

  1. Рабіць што-н. не так, як трэба.

    • Вы зноў фокуснічаеце!
  2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі.

|| наз. фокуснічанне, .