форма,
-
Знешні контур, вонкавы выгляд прадмета.
- У форме шара.
- Прадмет выпуклай формы.
-
Від, тып, спосаб арганізацыі чаго
-н. , структура чаго-н. , абумоўленыя пэўным зместам.- Адзінства формы і зместу.
-
перан. Знешні выгляд, знешні бок чаго-н. (як нешта, што пярэчыць унутранаму зместу, рэчаіснасці).- Вытрымаць форму.
- Рабіць дзеля формы.
-
Устаноўлены ўзор чаго
-н. - Запоўніць ведамасць па форме.
-
Прыстасаванне для надання чаму
-н. тых або іншых контураў, пэўнага знешняга выгляду.- Ф. для капелюшоў.
-
Аднолькавае па крою, колеру адзенне (для ваеннаслужачых, вучняў
і пад. ).- Пераход ваенных на летнюю форму.
- Школьная ф.
-
Сукупнасць прыёмаў і выяўленчых сродкаў мастацкага твора.
- Апавядальная ф. верша.
-
У мовазнаўстве: сродак выражэння граматычных катэгорый, узаемаадносін слоў у сказе.
- Кароткая ф. прыметнікаў.
- Формы множнага ліку назоўнікаў.
-
мн. Абрысы, контуры чалавечага цела, фігуры (разм. ).
Па ўсёй форме (
разм. ) — як належыць, як трэба.У форме — 1) у такім стане, што можа праявіць усе свае сілы, здольнасці, уменне; сабраны, падцягнуты.
- Шахматыст у бліскучай спартыўнай форме;
2) чаго, у
знач. прыназ. зР — у выглядзе чаго-н. , будучы аформлены, выражаны якім-н. чынам.- Падрыхтаваць навуковае даследаванне ў форме брашуры.
||
- Фармальны аналіз.
- Форменны бланк.
- Форменны касцюм.
- Формны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)