фота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да фатаграфіі, фатаграфавання, напр. фотааматар, фотаапарат, фотадзённік, фотакарэспандэнт, фоталабараторыя, фотамакет, фотамантаж, фотапапера, фотапласцінка, фотарэпартаж, фотачасопіс;
  • 2) звязаны са светлавымі з’явамі, са святлом, напр. фотаметрыя, фотасінтэз, фотасфера, фотахімія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)