Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мроі, ✂, ж.

Мары, летуценні.

  • М. пра шчасце.

мроіва, ✂, н.

Тое, што і марыва.

|| прым. мройны, ✂.

  • Мройная далеч.

мроіцца, ✂; незак.

  1. Уяўляцца ў думках, здавацца.

  2. З’яўляцца ў снах, сніцца.

    • Мрояцца сны.

|| зак. прымроіцца, ✂.

мроіць, ✂; незак.

Уяўляць у думках, марыць.