Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

княгіня, ✂, ж.

Жонка князя.

княжна, ✂, ж.

Тое, што і князёўна.

княжыць, ✂; незак.

Правіць княствам.

|| наз. княжанне, ✂.

князёўна, ✂, ж.

Незамужняя дачка князя.

князь, ✂, м.

  1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі.

    • Полацкі к.
  2. Тытул такіх асоб, які перадаваўся ў спадчыну або прысвойваўся царом як узнагарода, а таксама асоба, якая мела такі тытул.

|| памянш. князёк, ✂.

|| прым. княжацкі, ✂.

  • К. палац.
  • К. тытул.

княства, ✂, н.

  1. Феадальнае ўладанне на чале з князем.

    • Пінскае к.
  2. Назва некаторых сучасных дзяржаў.

    • К. Ліхтэнштэйн.