Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ездавы, ✂.

  1. Які прызначаны для язды.

    • Ездавыя сабакі.
  2. ездавы: Салдат, які кіруе коннай запрэжкай.

ездзіць, ✂; незак.

  1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце.

    • Е. на трамваі.
    • Е. на веласіпедзе.
  2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.

    • Е. у госці.
  3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.

    • Е. на матацыкле.
  4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (разм.).

    • Шкло ездзіць у аправе.

◊

  • Ездзіць з рогату (разм.) — вельмі смяяцца з чаго-н.

|| наз. язда, ✂.

езуіт, ✂, м.

  1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

  2. перан. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

|| ж. езуітка, ✂.

|| прым. езуіцкі, ✂.

  • Е. ордэн.

езуіцтва, ✂, н.

Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягнення мэты.

  • Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.