Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

епархія, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй.

  • Гэта ўжо не мая е.

|| прым. епархіяльны, ✂.

епіскап, ✂, м.

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

|| прым. епіскапскі, ✂.

епітрахіль, ✂, ж.

Частка адзення святара, якая надзяваецца на шыю пад рызу і мае выгляд доўгага (ніжэй каленаў) фартуха з крыжамі.

епіцім’я, ✂, ж.

У веруючых: род царкоўнага пакарання (пасты, працяглыя малітвы).

  • Налажыць епіцім’ю.