Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

еўнух, ✂, м.

Кастрыраваны слуга пры гарэме.

еўрабачанне, ✂, н.

Міжнародная тэлевізійная арганізацыя шэрагу заходнееўрапейскіх і некаторых іншых краін, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах.

еўрапеізаваць, ✂; зак. і незак.

Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад формы, уласцівыя заходнееўрапейскаму жыццю і ўкладу.

|| звар. еўрапеізавацца, ✂.

|| наз. еўрапеізацыя, ✂.

еўрапейцы, ✂, м.

Жыхары Еўропы.

|| ж. еўрапейка, ✂.

|| прым. еўрапейскі, ✂.

еўрапеоідны, ✂:

  • еўрапеоідная раса (спец.) — раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і інш. адзнакамі.

еўстахіеў:

  • еўстахіева труба (спец.) — канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба.

еўхарыстыя, ✂, ж.

Тое, што і прычашчэнне.

|| прым. еўхарыстычны, ✂.

  • Еўхарыстычная малітва.