Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турбагенератар, , м.

Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбагенератарны, .

турбаза, , ж.

Турысцкая база.

  • Пуцёўка на турбазу.

турбан, , м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.

турбарэактыўны, .

У авіяцыі: такі, які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбацыя, , ж. (разм.).

Турбота, клопат.

турбаэлектраход, , м.

Электраход, забяспечаны паравой ці газавай турбінай у якасці асноўнага рухавіка.

|| прым. турбаэлектраходны, .

турбіна, , ж.

Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу.

  • Паравая т.

|| прым. турбінны, .

турбота, , ж.

  1. Заклапочанасць чым-н., неадольнае жаданне ажыццявіць што-н.

    • Турботы яго не памяншаліся.
  2. Апека над кім-н., клопат, увага да каго-н.

    • Т. аб дзецях.

турботлівы, (разм.).

Тое, што і турботны.

|| наз. турботлівасць, .

турботны, .

  1. Які турбуецца, клапоціцца аб кім-, чым-н.

    • Турботная гаспадыня.
  2. Напоўнены рознымі турботамі, неспакойны.

    • Т. дзень.
    • Турботная справа.

|| наз. турботнасць, .