Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тундра, ✂, ж.

Зона арктычнага пояса, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю, а таксама тып расліннасці, характэрны для гэтай зоны.

|| прым. тундравы, ✂.

тунец, ✂, м.

Марская прамысловая рыба сямейства скумбрыевых.

|| прым. тунцовы, ✂.

туніка, ✂, ж.

  1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

  2. Касцюм танцоўшчыцы з ліфа і пышнай спадніцы (спец.).

тунісцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.

|| ж. туніска, ✂.

|| прым. туніскі, ✂.

тунэль, ✂, м.

Падземны пераход або праезд, пракладзены пад ракой, гарой або пад якім-н. іншым збудаваннем.

  • Праходка тунэля.
  • Т. працягласцю ў чатырыста метраў.

|| прым. тунэльны, ✂.

тупа...

Першая частка складаных слоў у знач. тупы, напр. тупавугольны, тупагаловы, тупаморды.

тупагаловы, ✂ (разм.).

Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы.

|| наз. тупагаловасць, ✂.

тупаніна, ✂ і тупатня, ✂, ж. (разм.).

  1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

  2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

    • Тупаніны было на цэлы тыдзень.

тупаносы, ✂.

  1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот).

    • Т. сабака.
  2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы).

    • Тупаносыя чаравікі.

тупат, ✂, м.

Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго-н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары.

  • Чуўся конскі т.