Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

механізатар, ✂, м.

  1. Спецыяліст па механізацыі.

  2. Спецыяліст па абслугоўванню сельскагаспадарчых машын.

|| прым. механізатарскі, ✂.

механізм, ✂, м.

  1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.

    • Гадзіннікавы м.
  2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.

    • Дзяржаўны м.
    • Гаспадарчы м.
  3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.

    • М. хімічнай рэакцыі.

|| прым. механічны, ✂.

механік, ✂, м.

Спецыяліст па механіцы, а таксама асоба, якая назірае за работай машын.

механіка​1, ✂, ж.

  1. Навука аб руху цел у прасторы і аб сілах, якія выклікаюць гэты рух.

    • Тэарэтычная м.
  2. Галіна тэхнікі, што займаецца пытаннямі прымянення вучэння пра рух і сілы для вырашэння практычных задач.

    • Прыкладная м.
  3. перан. Складанае ўстройства, падаплёка чаго-н. (разм.).

    • Хітрая м.

◊

  • Нябесная механіка — раздзел астраноміі, які вывучае рух нябесных цел Сонечнай сістэмы.

|| прым. механічны, ✂.

  • М. рух.

механіка​2, ✂, ж.

механіст, ✂, м.

Паслядоўнік механіцызму.

механіцызм​1, ✂, м.

Антыдыялектычны філасофскі кірунак, які зводзіць усю разнастайнасць свету да механічнага руху аднародных часціц матэрыі, а складаныя заканамернасці развіцця да законаў механікі.

|| прым. механістычны, ✂.

механіцызм​2, ✂, м.

механічны, ✂.

  1. гл. механіка і механізм.

  2. Машынальны, які не рэгулюецца свядомасцю; аўтаматычны.

    • Запомніць механічна (прысл.).

меціць​1, ✂; незак.

Ставіць на кім-, чым-н. адметны знак, метку.

|| зак. памеціць, ✂.

|| наз. метка, ✂.