Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да метэаралогіі, напр. метэастанцыя, метэацэнтр;
  2. які мае адносіны да даследаванняў зямной атмасферы, да метэаралагічных з’яў, напр. метэаслужба, метэазводка, метэаназіранні, метэаўмовы.

метэаралогія, ✂, ж.

Навука аб фізічным стане зямной атмасферы і аб працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагічны, ✂.

  • Метэаралагічная зводка.

метэаролаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.

метэарыт, ✂, м.

Цвёрдае касмічнае цела, якое нагадвае каменна-металічную масу, што падае на Зямлю з міжпланетнай прастора.

|| прым. метэарытны, ✂ і метэарычны, ✂.

метэор, ✂, м.

З’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы.

|| прым. метэорны, ✂.

  • М. дождж.

мех​1, ✂, м.

  1. Тара з палатна для захоўвання і перавозкі сыпучых цел, дробных рэчаў і пад.

    • Палатняны м.
  2. Мера для чаго-н. сыпучага.

    • Пазычыць м. бульбы.

◊

  • Біцца за пусты мех (разм.) — спрачацца з-за пусцякоў.

  • Нагаварыць цэлы мех (разм.) — многа нагаварыць.

мех​2, ✂, м.

  1. У кавальскай справе: прыстасаванне са скуры для нагнятання паветра ў горан, а таксама для прывядзення ў дзеянне некаторых музычных інструментаў.

  2. У фатаграфіі: святлонепранікальная частка фатаграфічнай камеры, падобная на гармонік.

мех...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да механікі, механічны, напр. мехмат (механіка-матэматычны факультэт);
  2. механізаваны, напр. мехатрад, мехдойка, мехкалона.

механа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да механізмаў, напр. механагідраўлічны, механазборачны, механатэрапія, механаўзброенасць.

механізаваць, ✂; зак. і незак.

Аснасціць (аснашчаць) машынамі, механізмамі, перавесці (пераводзіць) на механічную цягу, энергію.

  • М. сельскую гаспадарку.

|| наз. механізацыя, ✂.

  • М. працаёмкіх працэсаў.