Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грасіраваць, ; незак. (кніжн.).

Вымаўляць гук «р» картава, на французскі манер.

|| наз. грасіраванне, .

гратэск, , м.

У мастацтве: паказ чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

|| прым. гратэскавы, .

  • Гратэскавая роля.

граф, , м.

Дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. графіня, .

|| прым. графскі, .

графа, , ж.

  1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаны дзвюма вертыкальнымі лініямі.

  2. Раздзел тэксту, рубрыка.

    • Г. ў анкеце.

графалогія, , ж.

Вучэнне аб почырку як адлюстраванні ўласцівасцей характару і псіхічнага стану чалавека.

|| прым. графалагічны, .

  • Г. аналіз.

графаман, , м.

Чалавек, хваравіты на графаманію.

|| ж. графаманка, .

|| прым. графаманскі, .

графаманія, , ж.

Нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, што не маюць пісьменніцкіх здольнасцей.

графік1, , м.

  1. Дыяграма, якая пры дапамозе крывых адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.

    • Г. надояў малака за чэрвень.
  2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.

    • Працаваць строга па графіку.

|| прым. графічны, .

  • Г. метод рашэння задачы.

графік2, , м.

Мастак, спецыяліст у галіне графікі.

графіка, , ж.

  1. Мастацтва перадачы прадметаў контурнымі лініямі і штрыхамі, без фарбаў, а таксама творы гэтага мастацтва.

  2. Абрысы пісьмовых або друкаваных знакаў, літар.

    • Беларуская г.

|| прым. графічны, .