Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брыда́, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. ж. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае.

    • Снілася нейкая б., і цяпер яшчэ праціўна.
    • Наслухацца рознай брыды.
  2. м. і ж. Пра каго-н. брыдкага, паскуднага, агіднага.

бры́джы, ✂, м.

Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена (першапачаткова прызначаліся для верхавой язды).

бры́дзіцца, ✂; незак.

Адчуваць агіду да каго-, чаго-н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца.

брыдзі́ць, ✂; незак.

Рабіць брыдкім, непрыгожым.

  • Гэта прычоска брыдзіць твой твар.

бры́дка, прысл.

  1. Непрыгожа, агідна, пачварна.

  2. Непрыстойна, гадка.

  3. Амаральна, агідна.

    • Б. паводзіць сябе.
  4. Дрэнна, кепска.

  5. безас. у знач. вык. Сорамна.

    • Як табе не б.

брыдкасло́віць, ✂; незак.

Ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы.

брыдкасло́ў, ✂, м.

Чалавек, які ўжывае брыдкія словы.

брыдкасло́ўе, ✂, н.

Мова, насычаная нецэнзурнымі, брыдкімі словамі.

бры́дкі, ✂.

  1. Непрыгожы з выгляду, гадкі.

    • Б. твар.
    • Б. настрой.
    • Б. хлопец.
  2. Паганы, ганебны, благі.

    • Брыдкія плёткі.

|| наз. брыдкасць, ✂.

брыдо́та, ✂, м.; ✂, ж..

  1. ж. Брыда (у 2 знач.).

    • Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.
  2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

  3. Агідная істота (пагард.).

    • Пайшоў вон, б.!