Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гран, ✂, м.

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная О,062 грама.

◊

  • Ні грана чаго (разм.) — зусім нічога.

гранат​1, ✂, м.

Паўднёвае дрэва, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. гранатавы, ✂.

гранат​2, ✂, м.

Мінерал класа сілікатаў; празрысты каштоўны камень, пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прым. гранатавы, ✂.

  • Г. бранзалет (з гранатамі).
  • Г. колер.

граната, ✂, ж.

Разрыўны снарад.

  • Ручная г.
  • Супрацьтанкавая асколачная г.

|| прым. гранатны, ✂.

гранатамёт, ✂, м.

Агнястрэльная зброя для стральбы бранябойнымі гранатамі.

  • Ручны г.
  • Супрацьтанкавы г.

|| прым. гранатамётны, ✂.

гранатамётчык, ✂, м.

  1. Баец, узброены ручнымі гранатамі.

  2. Стралок з гранатамёта.

грандыёзны, ✂.

Магутны, велічны.

  • Г. план.
  • Грандыёзная будоўля.

|| наз. грандыёзнасць, ✂.

гранёны, ✂.

  1. Які мае некалькі граней.

    • Г. стакан.
  2. Які падвяргаўся граненню.

    • Г. хрусталь.

гранільшчык, ✂, м.

Майстар, спецыяліст па гранільных работах.

|| ж. гранільшчыца, ✂.

граніт, ✂, м.

Цвёрдая зярністая горная парода з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прым. гранітны, ✂.