Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грамадскі, .

  1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

    • Г. лад.
    • Грамадскае становішча.
    • Грамадскія навукі (навукі аб грамадстве, гуманітарныя).
    • Грамадскае жыццё.
    • Грамадская думка.
    • Грамадскія адносіны.
  2. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.

    • Грамадская арганізацыя.
    • Г. кантралёр.
    • Грамадская работа.
  3. Які належыць грамадству, не прыватны.

    • Грамадская ўласнасць.

грамадства, , н.

Сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

  • Феадальнае г.
  • Капіталістычнае г.

грамата, , ж.

  1. Уменне чытаць і пісаць.

    • Вучыць грамаце.
  2. Афіцыйны дакумент.

    • Вярыцельная г.
    • Ахоўная г.

  • Кітайская грамата (разм.) — пра што-н. незразумелае.

граматыка, , ж.

  1. Лад мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

  2. Навука аб гэтым ладзе.

    • Тэорыя граматыкі.
  3. Кніга, якая апісвае гэты лад.

    • Акадэмічная г.
    • Вучэбная г.

|| прым. граматычны, .

  • Граматычная катэгорыя.

грамафон, , м.

Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на пласцінку.

|| прым. грамафонны, .

грамацей, , м. (разм.).

Пісьменны чалавек.

грамзапіс, , м.

Запіс музыкі, прамовы і пад. на асобай плёнцы (першапачаткова на грамафоннай пласцінцы).

  • Студыя грамзапісу.

граміла, , м. (разм.).

  1. Высакарослы грузны чалавек.

  2. Бандыт, пагромшчык.

    • Фашысцкія грамілы.

граміць, ; незак.

  1. Разбураць, знішчаць.

    • Г. ворага.
  2. Рэзка і адкрыта крытыкаваць, выступаць супраць.

    • Г. гультаёў і прагульшчыкаў.

грампласцінка, , ж.

Грамафонная пласцінка.

  • Завод грампласцінак.