Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бро́нза, , ж.

  1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

  2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

    • Выстаўка бронзы.
    • Атрымаць бронзу на спаборніцтвах (бронзавы медаль; разм.).

|| прым. бронзавы, .

  • Б. медаль (узнагарода за трэцяе месца ў спартыўных спаборніцтвах).
  • Б. загар (цьмяна-залацісты).

бро́нхі, , ж.

Разгалінаванні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія.

|| прым. бранхіяльны, .

  • Бранхіяльная астма.

бронь, і браня́, , ж.

Замацаванне каго-, чаго-н. за кім-, чым-н., а таксама дакумент на такое замацаванне.

  • Б. на авіябілет.

бро́снець, ; незак.

Пакрывацца бросняй.

|| зак. заброснець, .

бро́сня, , ж.

  1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на волкай паверхні чаго-н. і плесня.

  2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вала.

|| прым. бросневы, .

бро́ўка, , ж.

Лінія, па якой праходзіць край абочыны, кувета на дарогах.

  • Сядзець на броўцы.

бро́шка, , ж.

Жаночае ўпрыгожанне са шпількай для прыколвання на сукенцы, кофце каля шыі або на грудзях.

бруд, , м.

  1. Тое, чым што-н. забруджана; гразь.

    • Б. на руках.
    • Куча бруду.
  2. перан. Што-н. нізкае, амаральнае.

    • Нянавісць да бруду.

бру́дзіцца, ; незак.

Станавіцца брудным, пэцкацца.

|| зак. забрудзіцца, .

бру́дны, .

  1. Нячысты, з брудам на паверхні.

    • Брудныя рукі.
  2. Пра колер: невыразны, няяркі, нячысты.

    • Б. колер.
  3. перан. Пазбаўлены маральнай чысціні, агідны.

    • Брудная душа.

|| наз. бруднасць, .