Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лятаць, ; незак.

Тое, што і ляцець (у 1 знач., але з той розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках).

|| наз. лятанне, .

|| прым. лятальны, .

  • Л. апарат.

ляток, , м.

  1. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол.

  2. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую прапускаецца метал або шлак.

лятун, , м. (разм.).

  1. Той, хто добра лятае, скача.

  2. Той, хто часта мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай.

|| ж. лятуха, .

лятучка, , ж. (разм.).

  1. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных пытанняў.

    • Сабрацца на лятучку.
  2. Лёгкі, аператыўны атрад, брыгада для хуткага перамяшчэння з месца на месца.

    • Рамонтная л.

лятучы, .

  1. Здольны лятаць, насіцца ў паветры.

    • Лятучае насенне.
    • Лятучая мыш (млекакормячая жывёліна з шырокімі крыламі).
  2. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца.

    • Л. атрад.
  3. Які хутка выпараецца, хутка праходзіць.

    • Лятучыя кіслоты.
    • Л. вірус.
  4. перан. Які праводзіцца тэрмінова і хутка.

    • Л. сход.
    • Л. рэйд.

  • Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы лістоў, распараджэнняў.

|| наз. лятучасць, .

ляўконія, , ж.

Садовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі.

|| прым. ляўконіевы, .

ляўша, , м.; , ж..

Той, хто валодае левай рукой лепш, чым правай.

ляха, , ж. (разм.).

Шырокая града ў агародзе.

  • Пасадзіла цэлую ляху цыбулі.

|| памянш. лешка, .

ляцець, ; незак.

  1. Перамяшчацца, рухацца ў паветры.

    • Бусел ляціць над лугам.
    • Ляцяць самалёты.
    • Песня ляцела над плошчай (перан.).
  2. Тое, што і імчацца.

    • Ляціць тройка ўдалая.
  3. Падаць уніз (разм.).

    • Л. пад адхон.
  4. перан. Пра час: хутка праходзіць.

    • Час ляціць.
  5. Хутка ламацца, ірвацца, расходавацца (разм.).

    • Ляціць адзежа на ім.
  6. перан. Імкнуцца куды-н., да каго-н. (думкамі, душой і пад.).

    • Л. думкамі ў сваё мінулае.

|| зак. паляцець, .

|| наз. лёт, .

На ляту —

  1. у час лёту, руху ў паветры;
  2. перан. мімаходам, на скорую руку, наспех (разм.).

лячыць, ; незак.

Прымяняць медыцынскія сродкі для спынення якой-н. хваробы, імкнуцца паправіць здароўе.

  • Л. сухоты.
  • Л. хворага.

|| звар. лячыцца, .

|| наз. лячэнне, .