Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

градабой, ✂, м.

Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад.

граданачальнік, ✂, м.

У Расіі 19 ст.: начальнік з правамі губернатара, які кіраваў горадам, што быў вылучаны з губернскага падпарадкавання ў асобную адміністрацыйную адзінку.

|| прым. граданачальніцкі, ✂.

граданосны, ✂.

Які нясе град (пра хмару).

|| наз. граданоснасць, ✂.

градацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Паслядоўнасць, паступовасць у размяшчэнні чаго-н. пры пераходзе ад аднаго да другога.

|| прым. градацыйны, ✂.

градзіна, ✂, ж. (разм.).

Крупінка граду.

|| памянш. градзінка, ✂.

градус, ✂, м.

  1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная ​1⁄360 акружнасці.

    • Вугал у 60 градусаў (60).
    • Паварот на сто восемдзесят градусаў (а таксама перан. рэзкая змена сваёй думкі, пазіцыі).
  2. Адзінка вымярэння тэмпературы, працэнтнага утрымання спірту ў вінных вырабах.

    • Мароз дваццаць градусаў.
    • Каньяк у 60 градусаў.

◊

  • Пад градусам (разм. неадабр.) — у стане лёгкага ап’янення.

|| прым. градусны, ✂.

  • Градусная сетка (сетка градусаў даўгаты і шыраты на геаграфічных картах).

градуснік, ✂, м. (разм.).

Тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела, а таксама вады, паветра.

  • Паставіць хвораму г.

граза, ✂, ж.

Той (тое), што выклікае, наводзіць страх.

  • Партызаны былі гразой нямецкіх захопнікаў.

гразе...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гразі (у 1 знач.), напр. гразеадстойнік, гразеачышчальнік, гразеўлоўнік;
  2. які мае адносіны да гразей, напр. гразелячэбніца, гразелячэнне.

гразекаменны, ✂, (спец.).

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі.

  • Гразекаменныя патокі (селі).