Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэль​2, ✂, ж. (спец.).

Спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі, а таксама месца, дзе складваецца траляваная драўніна.

трэльяж, ✂, м.

  1. Трохстворкавае люстра.

  2. Тонкая агароджа для павойных раслін.

|| прым. трэльяжны, ✂.

трэмбіта, ✂, ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

трэнаж, ✂, м. (спец.).

Сістэма, комплекс трэніровачных практыкаванняў.

  • Цыркавы т.

|| прым. трэнажны, ✂.

трэнажор, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для трэнажу, трэніроўкі.

|| прым. трэнажорны, ✂.

трэнер, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

  • Т. валейбольнай каманды.
  • Т. па дзюдо.

|| ж. трэнерка, ✂.

|| прым. трэнерскі, ✂.

трэнзель, ✂, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

|| прым. трэнзельны, ✂.

трэнінг, ✂, м. (спец.).

Сістэма, рэжым спартыўных трэніровак.

трэніраваць, ✂; незак.

  1. Навучаючы каго-н., праводзіць сістэматычныя практыкаванні.

    • Т. хакеістаў.
  2. Пастаяннай сістэматычнай работай, практыкаваннямі развіваць, умацоўваць што-н.

    • Т. памяць.

|| зак. натрэніраваць, ✂.

|| звар. трэніравацца, ✂.

|| зак. натрэніравацца, ✂.

|| наз. трэніроўка, ✂.

трэніровачны, ✂.

Прызначаны для трэніроўкі.

  • Т. касцюм.
  • Трэніровачная пляцоўка.