Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ляпіць, ; незак.

  1. Ствараць, рабіць якія-н. фігуры з пластычнага, мяккага матэрыялу.

    • Л. бюст.
    • Л. характар (перан.).
    • Не святыя гаршкі лепяць (прыказка: хоць і цяжка, але зможам, справімся).
  2. Тое, што і прыклейваць (разм.).

    • Л. маркі.
  3. З сілай ісці (пра мокры снег).

    • Снег лепіць у вокны.

|| зак. вылепіць, , наляпіць, , зляпіць, і заляпіць, .

|| наз. лепка, .

ляпніна, , ж. (спец.).

Тое, што вылеплена, ляпныя ўпрыгожанні.

ляпны, .

  1. Зроблены лепкай.

    • Ляпныя работы.
  2. З скульптурным упрыгожаннем.

    • Ляпная столь.

ляпсус, , м. (кніжн.).

Грубая, недарэчная памылка, прыкры недагляд.

лярд, , м.

Топленае свіное сала.

лясгас, , м.

Скарачэнне: лясная гаспадарка — прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.

|| прым. лясгасаўскі, .

лясіна, , ж. (разм.).

  1. Адно дрэва.

    • Віхор зваліў такую лясіну.
  2. зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял.

    • Сплаў карабельнай лясіны.

лясісты, .

Густа зарослы лесам.

  • Л. раён.
  • Л. край.

|| наз. лясістасць, .

ляск, , м.

  1. Кароткі, звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень.

    • Л. ланцугоў.
  2. Рэзкі, сухі гук пры лясканні чым-н.

    • Л. пугі.

ляскатаць, ; незак.

Утвараць дробны перарывісты стук.

  • Ляскочуць кулямёты.

|| наз. ляскатанне, і ляскат, .