Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

браня́, ✂, ж.

  1. У старадаўнасці: засцерагальнае металічнае адзенне воіна (панцыр, латы, кальчуга).

  2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

бранябо́йны, ✂.

Які прабівае браню.

  • Б. снарад.

бранябо́йшчык, ✂, м.

Стралок, узброены бранябойным ружжом.

браняві́к, ✂, м.

Тое, што і бронемашына.

бранявы́, ✂.

  1. Пакрыты бранёю.

    • Б. аўтамабіль.
  2. Які з’яўляецца бранёю.

    • Бранявыя пліты.

браняно́сец, ✂, м.

  1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (у канцы 19 — пачатку 20 стст.).

  2. Млекакормячае, пакрытае панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў (жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).

браняно́сны, ✂.

Пакрыты бранёю (у 2 знач.).

  • Б. крэйсер.

браняпо́езд, ✂, м.

Браніраваны поезд, прызначаны для баявых дзеянняў у раёне чыгункі.

бранята́нкавы, ✂.

Пра войскі: які мае на ўзбраенні танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

брас, ✂, м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.