Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бракава́ць, ✂; незак.

  1. Прызнаваць што-н недабраякасным, заганным.

    • Б. тавар.
  2. безас. Быць у недастатковай колькасці; не хапаць.

    • Бракуе ведаў.

|| зак. забракаваць, ✂.

|| наз. бракаванне, ✂ і бракоўка, ✂.

|| прым. браковачны, ✂.

браканье́р, ✂, м.

Той, хто займаецца браканьерствам.

|| прым. браканьерскі, ✂.

браканье́рства, ✂, н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

  • Барацьба з браканьерствам.

бракаро́б, ✂, м. (зневаж.).

Той, хто дапускае брак у рабоце, нядобрасумленны работнік.

бракаўшчы́к, ✂, м.

Той, хто займаецца бракоўкай.

|| ж. бракаўшчыца, ✂.

бракера́ж, ✂, м. (спец.).

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

бракёр, ✂, м.

Тое, што і бракаўшчык.

бра́кнуць, ✂; незак.

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.

брако́ўны, ✂.

Тое, што і бракаваны.

бра́ма, ✂, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

  • Заводская б.
  • Трыумфальная б.

|| памянш. брамка, ✂.

|| прым. брамны, ✂.